У Мастах не далі памяшкання для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі

Мастоўскі райвыканкам адмовіў Алесю Зарэмбюку ў прадстаўленні юрыдычнай адрэсы для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі. Чыноўнікі спаслаліся на адсутнасць свабодных для размяшчэння арганізацыі памяшканняў. Зарэмбюк выступае каардынатарам ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання “За Еўрапейскую Мастоўшчыну”. “Такім чынам мастоўскія ўлады паказалі, што яны не зацікаўленыя ў легалізацыі грамадскай дзейнасці ў Мастоўскім раёне, а лібералізацыя грамадскага жыцця, аб'яўленая кіраўніком Беларусі, носіць касметычны характар і ніякім чынам не скіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці на месцах”, — адзначыў Алесь Зарэмбюк.