У Мастах ужо складзена 5 актаў аб парушэнні выбарчага кодэксу
Давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты Мастоўскага райсавета Дзмітрый Кухлей і Андрэй Гайдукевіч склалі пратаколы аб парушэнні Выбарчага кодэксу на Будаўнічым ўчастку № 6 у Мастах. Аб гэтым Еўрарадыё распавёў Дзмітрый Кухлей. Кухлей: "Згодна з артыкулам №13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь назіральнік, у тым ліку давераная асоба кандыдата ў дэпутаты, мае права прысутнічаць пры пламбаванні або апячатванні скрыняў для галасавання. Я быў на Будаўнічым ўчастку для галасавання ў 8.50 у памяшканні, дзе адбываецца галасаванне. У гэты час урны стаялі не апячатаныя. Аднак старшыня камісіі Будаўнічага ўчастку для галасавання № 6 Ціхановіч адмовіў мне ў праве прысутнічаць пры апячатванні скрыняў для галасавання і не дапусціў да назірання за працэсам апячатвання і пламбавання. На патрабаванне старшыні камісіі я быў вымушаны выйсці з памяшкання, дзе праводзілася апячатванне скрыняў для галасавання. Лічу гэта прамым парушэннем Выбарчага кодэксу. Незаконныя дзеянні камісіі могуць значна паўплываць на вынікі выбараў".
Сёння раніцай тры акты аб парушэнні правілаў правядзення галасавання склаў таксама Аляксандр Пудаўкін. Ён з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Алеся Зарэмбюка.
Сёння раніцай тры акты аб парушэнні правілаў правядзення галасавання склаў таксама Аляксандр Пудаўкін. Ён з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Алеся Зарэмбюка.