У Мастоўскім раёне загінула каля дзвюх тысяч гектараў лесу
Каля дзвюх тысяч гектараў лесу загінула ў Мастоўскім раёне. Спецыялісты кажуць пра пагрозу экалагічнай катастрофы. Яны сцвярджаюць, што яе прычынай можа стаць мясцовы жывёлагадоўчы
комплекс "Каўшова". Яго сцёчныя воды і знішчаюць лес. Такую выснову
папярэдне зрабіла спецыяльная камісія з Мінска, якая правяла
біялагічную экспертызу.
Справай ужо зацікавілася пракуратура. Калі віна гаспадаркі будзе даказаная, штрафныя санкцыі складуць больш за 150 мільёнаў рублёў, адзначае тэлеканал СТВ.
Справай ужо зацікавілася пракуратура. Калі віна гаспадаркі будзе даказаная, штрафныя санкцыі складуць больш за 150 мільёнаў рублёў, адзначае тэлеканал СТВ.