У Мазыры хуліганы спілавалі 6-метровую навагоднню ёлку

У Мазыры каля Палаца культуры "40 год Кастрычніка" невядомыя хуліганы спілавалі навагоднюю ёлку. Яе там усталявалі ў канцы мінулага года. У вышыню ёлка дасягала 6,5 метраў.

Раніцай вартаўнік заўважыў, што ёлка пашкоджаная — яе спілавалі на вышыні каля двух метраў ад зямлі. З сабой зламыснікі яе не забралі — пакінулі на месцы. На галінах засталіся і ўпрыгожанні.

Як паведамляе БЕЛТА, па факце хуліганства Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Ідуць пошукі зламыснікаў.

Фота: AFP