У Мазыры, магчыма, знайшлі падпальшчыка дзяржаўнай маёмасці

39-гадовага жыхара Мазыра падазраюць у падпале цялятніка, які адбыўся 16 траўня. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Мужчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.
Нагадаем, у выніку падпалу 45 цялятаў з 135, якія знаходзіліся ў будынку, загінулі. Згарэў і дах цялятніка.

БелаПАН