У Мазыры мяккая цацка выратавала жыццё маладзёну, якога спрабавалі зарэзаць
У Мазыры мяккая цацка — сабака-далмацін — выратавала жыццё 20-гадоваму хлопцу, якога спрабавалі зарэзаць. Пра абставіны здарэння паведаміў следчы пракуратуры Мазырскага раёна Уладзімір Петранчук. Паводле яго слоў, 10 студзеня ў Мазыры кампанія маладых людзей распівала алкагольныя напоі. У нейкі момант паміж знаёмымі ўзнікла сварка. Дваццацігадовы раней судзімы хлопец схапіў нож і нанёс ім удар у жывот свайму таварышу.
А другому ён спрабаваў нанесці ўдары нажом у вобласць жыццёва важных органаў. Але пацярпелы як сродак абароны выкарыстаў мяккую цацку, што выратавала яму жыццё. Усе нажавыя раненні дасталіся цацачнаму далмаціну. Цяпер падазроны затрыманы і знаходзіцца пад арыштам.
БелаПАН