У Мазыры падчас рэйса памерла жанчына-кіроўца трамвая
Трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак.
На лінію трамвай выйшаў а 6-й гадзіне раніцы, ён курсіраваў з горада на нафтаперапрацоўчы завод. На зваротным шляху ў Мазыр кіроўца зрабіла прыпынак, каб адпачыць. У гэты момант ёй стала кепска і яна памерла на вачах кандуктара. Пасажыраў у салоне трамвая не было, інфармуе тэлеканал "Мозырь".
Прычынай смерці называюцца праблемы з сэрцам. Жанчыне да пенсіі заставалася некалькі месяцаў.