У Мазыры падлетак збіў мужчыну ў гарадскім аўтобусе (відэа)

У Мазыры непаўнагадовы жыхар горада Калінкавічы некалькі разоў ударыў пасажыра ў гарадскім аўтобусе. Як паведамляе тэлеканал "Мазыр", прычынай канфлікту стаў недарэчны жарт юнака. Ён разам з кампаніяй нецвярозых маладых людзей прасоўваўся да выхаду з аўтобуса і кінуў у сяброў запальнічку. Яна трапіла ў жанчыну. Пасажырка зрабіла заўвагу хлопцу, на што той адказаў нецэнзурнай лаянкай.

За жанчыну заступіўся муж. У выніку сутычкі падлетак некалькі разоў ударыў мужчыну і выйшаў на прыпынку. Міліцыянеры знайшлі яго і затрымалі. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Раней падлетак не прыцягваўся да адказнасці. Правяраецца яго дачыненне да аналагічнага факту хуліганства ў Калінкавічах.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia