У Мікашэвічах дождж залівае дзяцей у садку (фота)

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", вада ў садку цячэ паўсюль: у калідоры, спальні, пакоі для гульняў. Палова садка адключаная ад электрычнасці, бо кіраўніцтва садка баіцца, каб каго-небудзь не забіла токам.



Падчас выбарчай кампаніі 15 праўладных кандыдатаў у гарвыканкам абяцалі жыхарам Мікашэвічаў значна палепшыць сацыяльныя ўмовы. Актывіст кампаніі “Гавары праўду”, экс-кандыдат у гарадскі савет Леанід Дубаносаў адзначае, што цяпер улады хаваюцца за фразай: “Няма грошай”.



Фота — spring96.org