У Мілавідах вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у гонар касінераў Каліноўскага
Грамадскія актывісты і дзеячы культуры ўмацавалі ў нядзелю 2-метровы бел-чырвона-белы сцяг на будынку ў мястэчку Мілавіды пад Баранавічамі. Там штогод адбываецца ўшанаванне памяці касінераў Кастуся Каліноўскага, якія ў 1863-м годзе далі у гэтым месцы бой рускім войскам. Перад мемарыялам сабраліся дзясяткі людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Перад імі выступілі Уладзімір Арлоў, колішні міністр замежных спраў Пятро Краўчанка, старшыня Баранавіцкага ТБМ Віктар Сырыца. Святар прачытаў малітву. У гэты ж дзень актывісты адведалі родныя мясціны Ігната Дамейкі, Адама Міцкевіча і Мацея Радзівіла.