У Мінск на будоўлю прывезлі мінамётную міну часоў вайны
У Мінску ў другой палове дня 30 верасня ў раён будоўлі жылога дома па вуліцы Варанянскага выклікалі сапёраў. Як інфармуе прэс-служба МНС, разам з грунтам для добраўпарадкавання тэрыторыі туды прывезлі 82-мм мінамётную міну з узрывальнікам часоў Другой сусветнай вайны. На шчасце, яе своечасова заўважылі. Сапёры вывезлі небяспечную знаходку з Мінска для знішчэння на палігоне.
Здымак з архіву.