У Мінск прыбылі міністры замежных справаў Літвы і Ўкраіны
З працоўным візітам у Мінск прыбылі міністры замежных справаў Літвы і Ўкраіны Аўдронюс Ажубаліс і Канстанцін Грышчанка. Міністры прымуць удзел у трэцім раўндзе трохбаковых кансультацый кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Беларусі, Літвы і Ўкраіны, інфармуе БелаПАН. Яны збіраюцца абмеркаваць стан і перспектывы развіцця ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Таксама абмяркуюць супольныя дзеянні Беларусі, Украіны і Літвы ў рамках гэтага праекта.
Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага і беларуска-літоўскага супрацоўніцтва.
Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага і беларуска-літоўскага супрацоўніцтва.