У Мінск прыбыў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан
У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан.
У яго запланаваныя сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта і МЗС, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Напярэдадні Гордан заявіў, што ЗША адменяць санкцыі ў дачыненні да Беларусі пасля таго, як у Беларусі з’явіцца больш свабоды для актывістаў апазіцыі, прэсы і недзяржаўных арганізацый.
Ён адзначыў крокі насустрач з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці вызваленне палітвязняў. Паводле яго слоў, менавіта такія крокі "зрабілі магчымым" яго візіт у Беларусь.
Прадстаўнік Дзярждэпа заявіў, што Вашынгтон гатовы адправіць у Мінск амбасадара, але "мяч — на баку поля беларускіх уладаў".