У Мінск прыехалі англійскія фанаты і паліцыянты
9 брытанскіх паліцыянтаў, якія будуць удзельнічаць у ахове парадку падчас футбольнага матчу Беларусь-Англія, прыбылі ў Мінск.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Сення яны сустрэнуцца з начальнікам ГУЎС Мінгарвыканкама, дзе будуць абмеркаваныя пытанні забеспячэння парадку падчас матчу і падпісаны мемарандум аб паразуменні, паведамляе “Інтэрфакс”.
У той жа час у беларускую сталіцу ўжо прыехалі 116 фанатаў англійскай зборнай. Усяго чакаецца каля 3 тысяч брытанскіх заўзятараў. Нагадаем, матч Беларусь — Англія адбудзецца 15 кастрычніка ў 21:30 на мінскім стадыёне "Дынама". Міліцыя рэкамендуе прыходзіць за 2,5 гадзіны да матчу.