У Мінск прыехалі ўдзельнікі велапрабегу "Парыж-Масква-Пекін"

У Мінск сёння прыехалі ўдзельнікі еўрапейскага велапрабегу "Парыж-Масква-Пекін". Цэнтрам іх урачыстай сустрэчы была плошча Перамогі.
Нагадаем, месяц таму 50 энтузіястаў стартавалі ад Эйфелевай вежы і ўжо пераадолелі дзве з паловай тысячы кіламетраў. Самаму малодшаму ўдзельніку інтэрнацыянальнай каманды - 13 гадоў, а старэйшаму - 70. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі 14 краінаў свету.

Спартсмены праедуць па 15 гарадах нашай краіны, а 20 ліпеня накіруюцца ў Расію. Марафон фінішуе 16 жніўня ў Пекіне, інфармуе тэлеканал СТВ.