У "Мінск-сіці" для эканоміі зямлі школу размесцяць у спартыўным комплексе
У "Мінск-сіці" школу размесцяць у спартовым комплексе. Адпаведнае рашэнне адобрылі санітарныя службы сталіцы. Перш за ўсё праект дазволіць сэканоміць зямлю, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Па нарматывах, школы павінны мець тэрыторыю не менш за тры гектары. Палову з іх займаюць стадыёны, якія функцыянуюць толькі летам.
Па новым варыянце, пабудуюць адзіны комплекс, які складаецца са спартыўнага ядра - басейна, спартпляцовак, стадыёна і трох будынкаў на тысячу месцаў кожны. У іх асобна размесцяцца пачатковая, сярэдняя і старэйшая школы. Спартыўныя аб'екты змогуць выкарыстоўваць жыхары квартала.