У Мінск сталі больш ездзіць туркі, менш — італьянцы і амерыканцы

У 2008 годзе ў мінскіх гатэлях было зарэгістравана больш за 290 тысяч чалавек, з іх больш паловы — замежнікі. З краін СНД часцей за іншых у сталічных гатэлях размяшчаліся грамадзяне Расіі ды Ўкраіны — больш за 67 тысяч і 10 тысяч адпаведна. У параўнанні з 9 месяцамі 2007 года колькасць гасцей з Расіі вырасла амаль на 30 адсоткаў, з Украіны — больш за на 18. А вось лік гасцей з Кыргызстана павялічыўся ў 2,3 раза, з Туркменістана — больш як у 7 разоў.

Акрамя гасцей з СНД у Мінск прыязджалі пераважна грамадзяне Нямеччыны (9.034 чалавекі), Турцыі (5.303), Вялікабрытаніі (4.810), Італіі (4.717), Літвы (4.346), Польшчы (4.341), ЗША (2.921), Латвіі (2.834) і Аўстрыі (2.219).

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш як у 2 разы павялічыўся лік гасцей з Турцыі. Часцей сталі прыязджаць у беларускую сталіцу грамадзяне Францыі, Аўстрыі, Нямеччыны і Латвіі. А вось колькасць грамадзянаў ЗША скарацілася на 13,3 адсотка, з Італіі — на 3,6 адсотка адсотка.

"Мінск-навіны"