У Мінск з працоўным візітам прыбыў прэм'ер-міністр Латвіі Іварс Годманіс
18 лютага пачынаецца двухдзённы працоўны візіт у Мінск прэм'ер-міністра Латвіі Іварса Годманіса. Сёння раніцай латвійская дэлегацыя наведае "Мінскі аўтамабільны завод".
У другой палове дня Іварс Годманіс сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у фармаце "сам насам", затым пройдуць беларуска-латвійскія перамовы ў пашыраным складзе. Па іх выніках плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.
БелаПАН