У мінскае "Дынама" можа перайсці ўладальнік Кубка Стэнлі
Прадстаўнікі мінскага хакейнага клуба "Дынама" вядуць перамовы аб пераходзе з уладальнікам Кубка Стэнлі ў складзе "Дэтройта" амерыканскім абаронцам Брэтам Лебдам. Як паведамляе "Прессбол", амерыканец можа стаць пятым абаронцам-легіянерам беларускага клуба.
У мінулым сезоне чэмпіянату НХЛ Лебда ў 63 матчах набраў 8 (1+7) ачкоў, а ў Кубку Стэнлі правёў 2 матчы, у якіх ачкоў не набраў.
У мінулым сезоне чэмпіянату НХЛ Лебда ў 63 матчах набраў 8 (1+7) ачкоў, а ў Кубку Стэнлі правёў 2 матчы, у якіх ачкоў не набраў.