У мінскага "Дынама" будзе новы генеральны мэнэджар і стары галоўны трэнер?

25 лютага былы генеральны дырэктар "Лады" Сяргей Каткоў афіцыйна зойме пасаду генеральнага мэнэджара мінскага хакейнага клуба "Дынама", піша "Прессбол" са спасылкай на Sports.ru. Плануецца, што Каткоў зоймецца падпісаннем кантрактаў з гульцамі на наступны сезон. Раней гэтым займаўся генеральны дырэктар клуба Аляксандр Белы.

Прэс-сакратар "Дынама" Мікіта Беражкоў інфармацыю пра новага генеральнага мэнэджэра не падцвердзіў:

Беражкоў: "Я не магу каментаваць такія чуткі, пакуль такая інфармацыя з'явіцца ў нас на сайце".

Па словах Беражкова, хутчэй за ўсё галоўным трэнерам застанецца Аляксандр Андрыеўскі.