У мінскай бальніцы застаюцца двое пацярпелых падчас выбуху 4 ліпеня
Двое пацярпелых падчас выбуху ў Мінску 4 ліпеня застаюцца ў 6-й клінічнай бальніцы сталіцы. Астатнія пацярпелыя ўжо выпісаныя. 8 жніўня з бальніцы быў выпісаны пацярпелы, які знаходзіўся ў найбольш цяжкім стане з-за мноства траўмаў.
БелаПАН нагадвае, што пасля выбуху па дапамогу ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 54 чалавекі, 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.
БелаПАН нагадвае, што пасля выбуху па дапамогу ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 54 чалавекі, 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.