У мінскай Чыжоўцы мужчына захрас у смеццеправодзе (фота)
Ён атрымаў траўмы і трапіў у лякарню.
Сталічныя выратавальнікі сёння ўначы дасталі мужчыну са смеццеправода ў шматкватэрным доме. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Чыжоўка, на вуліцы Чырвонаслабодскай. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў дзяжурную частку ў 1.14.
Мужчына захрас у шахце смеццеправода на восьмым паверсе дзевяціпавярховага дома. Ён прасіў ад дапамозе.
Выратавальнікі дасталі яго і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Мужчына атрымаў пашкоджанні пазваночніка, ног і меў сіндром працяглага сціскання, паведамляе прэс-служба МНС.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Нагадаем, што сёлета ў траўні сталічныя выратавальнікі ўжо сутыкаліся з падобным выпадкам: ім давялося даставаць са смеццеправода ў доме па вуліцы Кальцова яшчэ аднаго небараку.