У мінскай Курасоўшчыне пачаў працаваць новы гарналыжны курорт
Ён атрымаў назву “Сонечная даліна”. Цяпер аматары горных лыж і сноўборда могуць катацца, не выязджаючы з гораду, паведамляе тэлеканал СТВ. Тут ёсць горкі як для дарослых, так і для дзяцей. Спецыяльна для малых усталявалі атракцыён “Табаган”. Гэта рэйкавая траса з віражамі і паваротамі, падобная да Амерыканскіх горак.