У Мінскай вобласці аўтамабіль наехаў на выратавальніка

Супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях загінуў на тэрыторыі Мінскай вобласці.  Ён пілаваў дрэвы, якія пасля моцнага ветру ўпалі на дарогу. У гэты момант на яго наехаў аўтамабіль, які рухаўся на вялікай хуткасці.

Старшына ўнутранай службы Чэрвеньскага раённага аддзялення МНС загінуў на месцы. Па гэтым факце цяпер праводзіцца расследаванне.

Інтэрфакс