У мінскіх аптэках "Таміфлю" прадаецца толькі па рэцэптах з гербавай пячаткай
У мінскіх аптэках супрацьвірусны прэпарат "Таміфлю" прадаецца толькі па рэцэптах з гербавай пячаткай. Пра гэта са спасылкай на супрацоўнікаў аптэкі № 45 РУП "Белфармацыя” паведамляе агенцтва “БелаПАН”. У аптэцы кажуць, што 12 лістапада да іх прыйшоў ліст за подпісам міністра аховы здароўя Васіля Жарко аб арганізацыі гандлю прэпаратам "Таміфлю". Там напісана, што гэты швейцарскі прэпарат можа рэалізоўвацца толькі па рэцэптах з гербавай пячаткай. На бланку таксама павінен стаяць подпіс загадчыка аддзяленнем паліклінікі.
Для таго каб атрымаць такі рэцэпт, пацыент або яго сваякі павінны абавязкова наведаць паліклініку. Такі захад прыняты ў сувязі з падвышаным попытам на супрацьвірусныя прэпараты ў мінскіх аптэках.
Вынікі пытання супрацоўнікаў дзяржаўных і прыватных аптэкаў, праведзенага агенцтвам, сведчаць, што ўвечары 13 лістапада ў Мінску супрацьвірусных лекаў не хапала. Увогуле адсутнічала ў аптэках аксалінавая мазь.