У мінскіх крамах пачалі прадаваць бія-пакеты (Фота)

У сетцы адной са сталічных крам пакупнікам прапаноўваюць бія-пакеты.

Як распавялі Еўрарадыё прадаўцы, у адрозненні ад звычайных яны зробленыя з біяраскладальнага поліэтылену.

Такая торба бяспечная для навакольнага асяроддзя і цалкам раскладаецца ў перыяд ад 8 месяцаў да 1,5 года.

Дарэчы, у еўрапейскіх краінах, напрыклад, у суседняй Польшчы, такія торбы ўжо даўно прадаюцца ў шматлікіх гіпермаркетах. У нас жа яны пачалі з’яўляцца толькі цяпер і пакуль каштуюць на 60 рублёў даражэй за звычайныя.