У мінскіх парках высадзяць больш за 53 тысячы кветак
Сёлета ў мінскіх парках пасадзяць больш за 53 тысячы кветак. Гэта амаль на 16 тысяч больш чым летась, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Непасрэдна да высаджвання прыступяць у канцы красавіка — пачатку траўня. Паркі ўпрыгожаць нарцысы, цюльпаны, бягоніі, сальвіі.
Таксама з'явяцца маладыя клёны, яблыні, дубы, таполі ды іншыя дрэвы. Толькі ў парку імя Горкага будуць цешыць вока больш за 100 новых дрэў.