У мінскім аэрпорце аварыйна сеў аўстрыйскі самалёт (фота)
Уначы ў 2:39 мінскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыйную пасадку пасажырскага самалёту маркі "Fokker-100".
На пасажырскім самалёце, які следаваў рэйсам “Вена–Мінск” знаходзіўся 81 пасажыр і 4 чальцы экіпажу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
Праз паўгадзіны самалёт удала прызямліўся. Абышлося без ахвяраў і пацярпелых. Па словах Навіцкага, у аэрапорце было задзейнічана 12 выратавальніцкіх машынаў.
Навіцкі: “Самалёт удала прызямліўся. Пацярпелых няма. Папярэднія прычыны аварыйнай пасадкі – гэта непаладкі сігналізацыі выпуску левай стойкі шасі”.
Фота: сайт МНС