У мінскім Доме шлюбаў часам рэгіструюцца жаніхі ў спадніцах
Кожны чацвёрты шлюб у сталічным Доме шлюбаў заключаецца з грамадзянінам замежнай дзяржавы. Штогод там бываюць прадстаўнікі каля 60 краін свету, у тым ліку такіх экзатычных, як Сейшэльскія выспы, Конга, Перу. Як адзначае БЕЛТА, шатландскія жаніхі часта прыходзяць у спадніцах, а індыйскія нявесты ў сары.