У мінскім "Дынама" будзе гуляць чарговы амерыканец
Мінскі хакейны клуб "Дынама" працягвае спробы сфармаваць баяздольную каманду. Напярэдадні клуб заявіў амерыканскага нападніка Джасціна Морысана, паведамляе выданне "Спорт Беларусь" са спасылкай на афіцыйны сайт КХЛ. Нагадаем, што сёння мінскае "Дынама" сустракаецца ў беларускай сталіцы са сваімі маскоўскімі аднаклубнікамі. Матч адбудзецца ў рамках Кантынентальнай хакейнай лігі.