У мінскім "МакДональдсе" шклянак з кадміям няма, — Крыніца

"МакДональдс" па ўсім свеце адклікае 12 мільёнаў шклянак з выявамі герояў папулярнага мультыка "Шрэк назаўжды". Малюнак на шклянках утрымлівае падвышаюую дозу кадмія і ўяўляе небяспеку для здароўя. Шклянкі, прысвечаныя выхаду мультфільма "Шрек назаўжды", з'явіліся ў сетцы рэстаранаў "МакДональдс" 21 траўня. Зараз іх у тэрміновым парадку канфіскоўваюць з продажу, бо ў фарбах, якімі намаляваныя героі "Шрека", знайшлі кадмій.

Прадстаўнікі "МакДональдса" папярэдзілі людзей, якія паспелі набыць калекцыйныя шклянкі, каб яны не пілі з іх. Па папярэдніх падліках, за два тыдні шчаслівымі ўладальнікамі шклянак стала каля 7 мільёнаў чалавек.

Крыніца Еўрарадыё ў мінскім "МакДональдсе" паведаміла, што ў Беларусь шклянкі з выявамі герояў "Шрэка" і падывшаным утрыманнем кадмія прыйсці не паспелі.