У мінскім метро 8 лютага ўвядуць "сухі закон"
У бліжэйшую нядзелю, 8 лютага, у крамах і кіёсках, размешчаных у пераходах мінскага метро, нельга будзе набыць ні піва, ні слабаалкагольныя напоі. Аднадзённы лакальны "сухі закон" ініцыявалі супрацоўнікі міліцыі сталічнай падземкі. Міліцыянты азнаёмілі ўладальнікаў гандлёвых кропак з нярадаснай статыстыкай. Больш за 80% выпадкаў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (у 2008 году іх у сталіцы зарэгістравана звыш 300) на сумленні нецвярозых людзей. Гэтаксама, як і 13 з 26 леташніх згвалтаванняў.
"Мінск-навіны"
"Мінск-навіны"