У мінскім метро на рэйках апынуўся 42-гадовы мужчына
Ён не пацярпеў.
Чарговае здарэнне адбылося ў мінскім метро. У нядзелю, 16 лістапада, у 14.14 на станцыі "Кунцаўшчына" на другой лініі метрапалітэна па неасцярожнасці зваліўся на рэйкі 42-гадовы мужчына.
Як адзначае БЕЛТА, беспрацоўны жыхар сталіцы спатыкнуўся на платформе. Яго выцягнулі з рэек супрацоўнікі метрапалітэна праз тры хвіліны. Мужчына не пацярпеў. Рух цягнікоў быў спынены на некалькі хвілін.
Фота — ria.ru