У мінскім метро пад цягнік упаў мужчына
Сёння ў 7.15 на станцыі мінскага метро "Трактарны завод" на рэйкі перад прыбыццём цягніка ўпаў мужчына, якому стала дрэнна.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна.
Супрацоўнікі міліцыі і машыніст вынялі пацярпелага з-пад вагона. З папярэднім дыягназам "пералом сцягна" ён адпраўлены ў адну са сталічных лякарань.
Рух цягнікоў па другой лініі мінскага метро быў адноўлены ў 7.31. Першая лінія працавала ў звычайным рэжыме.