У мінскім парку Горкага адкрыты музей пажарнай тэхнікі
У Мінску праходзіць святкаванне Дня пажарнай службы. Раніцай 28 ліпеня па праспекце Незалежнасці прайшоў парад з удзелам
тэхнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і духавога аркестра.
Пасля святкаванне перамясцілася ў сталічны парк Горкага.
Ён сёння пераўтварыўся ў своеасаблівы музей пад адкрытым небам. МНС сабрала там для дэманстрацыі мінчукам і гасцям горада ўзоры пажарнай тэхнікі ад пачатку ХХ стагоддзя да найноўшых машынаў.
Чакаецца, што ў парку адбудзецца выступленне сабак-выратавальнікаў, таксама пройдзе конкурс для дзяцей і дарослых, паведамляе Першы канал.