У мінскім “Піянеры” з аншлагам прэзентавалі фільм “Акупацыя. Містэрыі”
У панядзелак у мінскім кінатэатры “Піянер” адбылася прэм’ера фільма “Акупацыя. Містэрыі”. Яго зняў беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка яшчэ ў 2003 годзе. Аднак фільм забаранілі да паказу ў нашай краіне, яго пракатнае пасведчанне было адкліканае. Звязана гэта, відавочна, са зместам фільма, дзе апавядаецца пра партызанаў, якія не адпавядаюць афіцыйна прынятай, “дзяржаўнай” версіі. Партызаны ў “Акупацыі” рабуюць людзей, забіваюць “здраднікаў” без суда і следства, твораць бясчынствы. Таму з 2004 года людзі глядзелі фільм выключна на хатніх камп’ютарах, пампавалі з інтэрнэту.
І вось нарэшце фільм дайшоў да гледача на вялікім экране. Адбылося гэта намаганнямі кіраўніка кінаклуба мінскага кінатэатра “Піянер”, кінакрытыка Антона Сідарэнкі. Ён звярнуўся, каб фільму вярнулі пракатнае пасведчанне – і раптам атрымалася.
Спадар Антон адзначыў перад паказам, што “Акупацыя” – найбольшы поспех беларускага кінематографу, калі меркаваць па заваяваных медалях на міжнародных кінафестывалях – у Ратэрдаме, Польшчы, Украіне, Францыі, Брытаніі… У “Піянеры”, нягледзячы на рэкламу выключна ў інтэрнэце, быў аншлаг.
Выглядае, што пераважная большасць гледачоў бачыла фільм не ўпершыню. Аднак глядзелі ўсе на адным дыханні – фільм даволі трагічны. Ніхто не еў чыпсы, нават мабільнікі званілі ўсяго двойчы.
У пачатку стужкі гледачоў дужа павесялілі рускія субтытры (дадзеная канкрэтная копія была выкананая для Расіі). Калі герой казаў пра Любоў Арлову, што ў яе “гаўно голас”, на экране бачылася “плохой голос”. Калі хлопчык крыкнуў маці: “Я не хачу, каб дзядзька Ян цябе пярдоліў!”, рускія гледачы пабачылі цнатлівае “с тобой спал”.
На “прэм’еры” быў сам Андрэй Кудзіненка, выканаўцы некаторых роляў. Пасля паказу гледачы не адпускалі рэжысёра з паўгадзіны. Некаторыя зычылі поспеху, некаторыя хвалілі, некаторыя сварыліся.
Нагадаем, цяпер Андрэй Кудзіненка працуе над першым беларускім жудзікам “Масакра”. Здаць карціну ён павінен 2 ліпеня, калі фільм выйдзе да гледача – залежыць ужо не ад аўтара.