У Мінску 22,4 тысячы работнікаў прамысловасці працавалі няпоўны тыдзень
У 2010 годзе 22,4 тысячы работнікаў прамысловых прадпрыемстваў Мінска працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці з ініцыятывы наймальніка. Гэта 11,8% ад сярэднемесячнай колькасці работнікаў прамысловага сектара.
10 800 чалавек працавалі няпоўны час, а 11 600 чалавек знаходзіліся ў вымушаных адпачынках, паведамілі БелаПАН у Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Гэтая форма схаванага беспрацоўя стала, аднак, больш рэдкай. У параўнанні з 2009 годам людзей, што працуюць няпоўны тыдзень, стала у чатыры разы меней, а колькасць тых, хто пайшоў у адпачынак з ініцыятывы наймальніка, стала меней удвая.
Траціна работнікаў, што былі ў вымушаных адпачынках, не атрымалі на гэты перыяд ніякай грашовай кампенсацыі.