У Мінску 400 гаўбцоў, на якія небяспечна выходзіць
Камунальныя службы ў Мінску правялі інвентарызацыю гаўбцоў.
Па іх падліках, як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", 9200 гаўбцоў патрабуюць рамонту. Прычым на 400 з іх выходзіць ужо небяспечна. Пры гэтым гаўбцоў у аварыйным стане не выяўлена.
Штогод у сталіцы рамантуюць 1,5–2 тысячы гаўбцоў. Агулам іх у горадзе больш за 159 тысяч.
Фота — minsknews.by