У Мінску 9 снежня адбудзецца чарговая сесія Парламенцкага сходу

Чарговая, 35-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі адбудзецца 9 снежня ў Мінску. Адно з галоўных пытанняў сесіі — наданне паўнамоцтваў парламентарыям, дэлегаваным Нацыянальным сходам нашай краіны. Парламенцкі сход складаецца з роўнага ліку прадстаўнікоў Беларусі і Расіі: па 36 чалавек. Палата прадстаўнікоў мае 23 месцы, Савет Рэспублікі — 13.

На дадзены момант беларускі парламент ужо сфармаваў дэлегацыі для ўключэння ў склад Парламенцкага сходу. Акрамя таго, саюзныя парламентарыі абмяркуюць планы міжнароднай дзейнасці на 2009 год.

БЕЛТА