У Мінску 9 выпадкаў грыпу і 16 тысяч хворых на прастуду
За мінулы тыдзень у паліклінікі сталіцы з нагоды прастудных захворванняў звярнуліся больш за 16 тысячаў мінчукоў. Дыягназ "грып" пастаўлены толькі дзевяці грамадзянам. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Цэнтр эпідэміялогіі: 56% тых, хто захварэў, — гэта дзеці і падлеткі ад 0 да 17 гадоў. І шпіталізавана ў стацыянары 223 чалавекі. З іх 218 — гэта таксама дзеці і падлеткі.
Медыкі кажуць, што да эпідэміі грыпу яшчэ далёка. І запэўніваюць, што сітуацыя, калі на прастуду хварэюць тысячы, а на грып адзінкі, — абсалютна нармальная для гэтай пары году.
Цэнтр эпідэміялогіі: Сітуацыя спакойная — на неэпідэмічным узроўні. Характэрная для гэтай пары года.