У Мінску абмяркуюць "дарожную карту Ўсходняга партнёрства"

Канферэнцыя нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі" пройдзе ў Мінску 5-6 ліпеня. У яе межах плануецца абмеркаваць працу Форума "як аднаго з галоўных інстытуцыяльных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшыя шляхі развіцця і ўзмацнення гэтай праграмы ў нашай краіне і на агульнаеўрапейскім узроўні. БелаПАН нагадвае, што першае паседжанне Форума грамадзянскай супольнасці палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" прайшло ў лістападзе 2009 года ў Бруселі. Адзін з лідэраў беларускага трэцяга сектару Сяргей Мацкевіч стаў афіцыйным спікерам Форума.