У Мінску абралі паўфіналістаў песеннага конкурсу “Новая хваля-2008”

Названы прэтэндэнты для ўдзелу ў паўфінале міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля-2008". Як паведаміў генеральны дырэктар конкурсу і холдынгу "АРС" Аляксандр Румянцаў, пераможцамі нацыянальнага адбору сталі 15 выканаўцаў: Пётр Ялфімаў, Гюнеш Абасава, Аляксандра Барташэвіч, Ганна Благава, ВанХельсінг, Алена Валошына, Габрыэль, Дарыя, Ірына Каныгіна, Катрын, Крэчат, гурт "Пяты сезон", дуэт Таццяны Ушкевіч і Дзмітрыя Далгіх, гурт "Колер Алоэ", Тані Фарэда.

Некаторыя выканаўцы, зазначыў Румянцаў, дапушчаны да ўдзелу ў паўфінале ўмоўна, з абяцаннем "актывізаваць свае магчымасці і рэсурсы": змяніць імідж, паводзіны на сцэне, падабраць больш прыдатны да фармату конкурсу рэпертуар і г.д.

Адабраныя прэтэндэнты выступяць на канцэрце, які пройдзе 19 лютага ў мінскім Палацы спорту. Паўфінал конкурсу "Новая хваля" адбудзецца ў канцы сакавіка ў Маскве, фінал — у ліпені ў Юрмале.

БелаПАН