У Мінску адбудзецца акцыя ў падтрымку палітвязня Андрэя Клімава
У Мінску ў Дзень беларускай салідарнасці адбудзецца акцыя ў падтрымку палітвязня Андрэя Клімава. У нядзелю а 14-й гадзіне яе ўдзельнікі збіраюцца на сталічным Галоўпаштамце, каб напісаць лісты падтрымкі і віншаванняў Клімаву. 17 верасня яму споўніцца 42 гады. Нагадаем, у жніўні Клімаў быў асуджаны да двух гадоў калоніі строгага
рэжыму за публікацыю ў інтэрнэце. Яго абвінавацілі ў публічных
закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнай змены
канстытуцыйнага ладу, хоць артыкул насіў характар палітычнай
дыскусіі.
Раней Андрэй Клімаў правёў 4 гады ў турме па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах. У 2005 годзе яго асудзілі на 15 месяцаў “хіміі” за арганізацыю вулічных акцый пратэсту.
Днямі ўплывовая праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала яго Вязнем сумлення.
16 верасня акцыі салідарнасці з Клімавым і іншымі беларускімі палітвязнямі пройдуць у Варшаве, Маскве ды іншых гарадах Еўропы.