У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Скоблы "Вольная студыя" (ФОТА)
Выйшла 18-я кніга з серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе” —
“Вольная студыя” паэта Міхася Скоблы. У гэтай кнізе сабраныя разам 50
гутарак — выбраныя перадачы паэта з выдатнымі асобамі Беларусі 18 снежня ў мінскім Палацы мастацтваў адбылася прэзентацыя “Вольнай студыі”.
“Кнігу робіць не друкарская фарба на паперы, а тая электрычнасць, якая ўзнікае ў маленькай студыі паміж суразмоўцамі”, — так пра кнігу Міхася Скоблы сказаў дырэктар Беларускай службы радыё "Свабода" і заснавальнік серыі “Бібліятэка Свабоды” Аляксандр Лукашук:
“Аўтар вызначыў жанр гэтага выдання як кніга гутарак. Насамрэч гэта таксама опера, яе можна спяваць, 50 непаўторных розных арыяў. Гэтую кнігу таксама можна паслаць на Алімпійскія гульні, там ёсць фехтаванне, фігурнае катанне, мастацкая гімнастыка і бокс”.
Праграму “Вольная студыя” паэт Міхась Скобла вядзе ўжо больш за 10 год. Сярод яго герояў — пісьменнікі, гісторыкі, мастакі, філосафы, музыкі, палітолагі і палітыкі, якія таксама ўзялі слова падчас прэзентацыі “Вольнай студыі”.
Сам аўтар кніжкі кажа, што самай складанай задачай для яго было выбраць гэтыя 50 гутарак і не ўзяць кожную 10, бо за ўвесь час існавання перадачы ў эфір выйшла больш за 500 выпускаў:
“Гэта была самая вялікая пакута для мяне — з 500 перадачаў, з 500 удзельнікаў, з 500 цікавых творчых крэатыўных людзей выбраць гэтыя 50, таму што кніга не можа быць такой тоўстай, хаця ў ёй і так 550 старонак”.
Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў Міхасю Скоблу і рэдакцыі Беларускай службы Радыё "Свабода" з нагоды выхаду кнігі.