У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная самагонцы. Фота

1 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно адчынілася выстава, прысвечаная гісторыі самагонаварэння. Яна называецца “Лятучая, гаручая, празрыстая: гісторыя промыслу і барацьбы з ім у Беларусі”.

На выставе можна пабачыць узоры самагонных апаратаў, атрыбуты, якія суправаджалі сам працэс самагонаварэння. Ёсць тут і савецкія плакаты антыалкагольнай накіраванасці.

Гісторыкі і культуролагі распавядаюць наведвальнікам пра асаблівасці спажывання самагону ў розныя перыяды беларускай гісторыі.