У Мінску адкрылася мастацкая выстава “Вайсковая слава Беларусі”
У Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адкрылася мастацкая выстава “Вайсковая слава Беларусі”. Яна прысвечана 645-м угодкам славутай перамогі войска Вялікага княства
Літоўскага ў бітве супраць татараў на Сініх Водах. Тады значная частка
цяперашняй Украіны была вызвалена беларускімі ваярамі.
Выстава складаецца з дваццаці твораў, выкананых у розных мастацкіх стылях, 10-ю мастакамі. Сярод іх ёсць і партрэт вялікага князя Альгерда, выкананы Міколам Купавам адмыслова да юбілея бітвы.
“Гэта выстава невялікая, але вельмі дынамічная, - кажа Купава. – Выстава мусіць загартоўваць беларускі дух, уздзейнічаць на гістарычную свядомасць народа”.
Адзначым, што святкаванне юбілею бітвы праводзіцца грамадскім аргкамітэтам, улады аднесліся да яго абыякава.
БелаПАН