У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 90-годдзю незалежнасці Польшчы
Выстава, прысвечаная 90-годдзю незалежнасці Польшчы, адкрылася 13 лістапада ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры.
Яна падрыхтавана сумесна з амбасадай Польшчы і Польскім інстытутам у Мінску. У экспазіцыі, што складаецца з дзвюх частак — "Шляхі да незалежнасці" і "Стваральнікі незалежнасці", на 29 планшэтах паказана гісторыя Рэчы Паспалітай, яе крызісу і падзелу да набыцця Польшчай свабоды ў лістападзе 1918 года.
БелаПАН