У Мінску адкрылася выстава “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага”

Выстава “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага”, прысвечаная 150-годдзю з дня яго нараджэння, адкрылася 9 снежня ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. У экспазіцыі дэманструюцца 30 ўнікальных выданняў з асабістага збору кніг Карскага, якое асобнай калекцыяй ад 1922 года захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэты збор налічвае каля 2,5 тысяч адзінак і з’яўляецца гістарычнай спадчынай літаратуры па славяназнаўстве. Апроч таго, у экспазіцыю ўвайшлі раней невядомыя дакументы з беларускіх архіваў, у тым ліку кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка. Там прадстаўленыя таксама праграмы лекцыяў навукоўца па беларускай мове і літаратуры, дакументы пра ўдзел у стварэнні Белдзяржуніверсітэта.

Выстава працуе да 15 студзеня 2011 года, паведамляе БелаПАН.