У Мінску адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва La Dolce Vita
У галерэі "Арс Лонга" Музея гісторыі беларускага кіно ў Мінску 14 кастрычніка пачала працу выстава сучаснага беларускага мастацтва La Dolce Vita.
Гэтая назва перакладаецца з італьянскай як "салодкае жыццё" і з’яўляецца сінонімам бестурботнага і бязбеднага існавання, шчаслівага гультайства і, у той жа час, выканання самых капрызных жаданняў.
Падобную атмасферу і паспрабавалі стварыць арганізатары выставы. Кожны яе ўдзельнік прадставіў сваё бачанне невялікага астраўка "салодкага жыцця".
Выстаўленыя работы, пачынаючы з манеры выканання і заканчваючы мастацкай ідэяй, закліканы "навяваць на гледачоў светлую ляноту, спакушаць прыгажосцю і разнастайнасцю вобразаў, пагружаць у свет густу і раскошы фарбаў".
У экспазіцыю ўключаны жывапіс, графіка, скульптура, лялькі мастакоў Алены Шлегель, Уладзіміра Канцэдайлава, Уладзіміра Ганчарука, Дзмітрыя Маслія, Андрэя Хацяноўскага, Ганны Сілівончык і іншых аўтараў. Выстава будзе працаваць па 27 кастрычніка.
БелаПАН