У Мінску адкрылася выстава вядомага мастака Уладзіміра Зінкевіча

У мастацкай галерэі Інстытута Гётэ ў Мінску 25 студзеня адкрылася выстава жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, загадчыка кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прафесара Уладзіміра Зінкевіча.

У экспазіцыі, названай "Гарбата каля мора", — больш за 10 палотнаў мастака, у якіх увасоблены яго ўражанні ад вандровак па розных краінах.

Творы мастака знаходзяцца ў зборах найбуйнейшых музеяў краіны, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у музеях Бельгіі, Германіі, Швейцарыі і Паўднёвай Карэі, у прыватных зборах калекцыянераў многіх краін. Выстава будзе працаваць да 20 лютага.

БелаПАН